Эндакрынная хірургія
Хірургічнае лячэнне паталогіі шчытападобнай залозы
Хрургічнае аддзяленне ДУ РНПЦ РМіЭЧ - гэта вядучы цэнтр хірургічнай эндакрыналогіі ў Рэспубліцы Беларусь, які спецыялізуецца на лячэнні паталогіі шчытападобнай залозы і парашчытападобных залоз.
У хірургічным аддзяленні Цэнтра выконваюцца аперацыі на шчытападобнай залозе - рэзекцыя шчытападобнай залозы (гемітырэяідэктамія) і поўнае выдаленне шчытападобнай залозы (тырэяідэктамія), што ў поўнай меры адпавядае сучасным навукова абгрунтаваным рэкамендацыям вядучых хірургічных цэнтраў, якія займаюцца праблемай хірургічнага лячэння паталогіі шчытападобнай залозы. Методыка прэцызійнага аперыравання на шчытападобнай залозе дазваляе хірургам анатамічна выканаць аперацыю з абавязковай візуалізацыяй і захаваннем парашчытападобных залоз, а таксама зваротных гартанных нерваў, якія адказваюць за інервацыю мышц гартані і галасавых звязкаў. Пры паталогіі парашчытападобных залоз выконваецца іх выдаленне з магчымасцю трансплантацыі тканін.
Хірургічнае аддзяленне ДУ "РНПЦ РМ і ЭЧ" цесна супрацоўнічае з Гомельскім абласным эндакрыналагічным і анкалагічным дыспансерам, Магілёўскім дыягнастычным цэнтрам, Брэсцкім эндакрыналагічным дыспансерам, Рэспубліканскім Цэнтрам пухлін шчытападобнай залозы г. Мінск, у тым ліку з выкарыстаннем тэлемедыцыны.
Урачы аддзялення, якія выконваюць аперацыі на шчытападобнай залозе, маюць вучоныя ступені, вышэйшыя хірургічныя кваліфікацыйныя катэгорыі, стажыраваліся ў вядучых медыцынскіх цэнтрах Рэспублікі Беларусь, а таксама Расійскім эндакрыналагічным навуковым цэнтры.
| Арыентыровачны кошт для замежных грамадзян дыягностыкі і лячэння | |
| Працэдура | У доларах ЗША |
| Знаходжанне ў стацыянары (за 1 сут з харчаваннем) | каля 37 |
| Перадаперацыйнае абследаванне (лабараторныя даследаванні + ЭКГ) | 56 |
| Тыроідэктамія | 608,55 |
| Гемітэрыядэктамія | 179,13 |
| Паратырэяідэктамія | 236,76 |
| УГД шчытападобнай залозы (калі не выконвалась) | 8,3 |
У хірургічным аддзяленні аказваецца дапамога пацыентам з захворваннямі парашчытападобных залоз.
У перадаперацыйнай перыядзе і інтрааперацыйна абавязкова выкананне УГД шыі з выразнай тапічнай дыягностыкай паталагічна змененых парашчытападобных залоз. Пераважная большасць аператыўных умяшанняў выконваецца малаінвазіўна. Для дасягнення высокіх вынікаў лячэння прымяняецца інтрааперацыйнае УГ-даследаванне, методыка канфакальнай лазернай мікраскапіі.
У хірургічным аддзяленні ДУ «РНПЦ РМіЭЧ» пацыентам з утварэннямі наднырачнікаў выконваюцца: рэзекцыя наднырачніка, у т.л. лапараскапічная, адрэналэктамія, у т.л. лапараскапічная.
- памер утварэння больш за 4 см;
- адсутнасць эфекту ад кансерватыўнага лячэння адэномы.
- Энуклеацыя пухліны ў т.л. лапараскапічная - аперацыя выбару пры дабраякаснай пухліне
- Дыстальная рэзекцыя падстраўнікавай залозы т.л. лапараскапічная
- Субтатальная дыстальная рэзекцыя падстраўнікавай залозы
- Панкрэата-дуадэнальная рэзекцыя